Святы ГА "БРПА" - сімвал вернасці піянераў арганізацыі, павагі да тых, хто ў 20-я гады ствараў арганізацыю, адстойваў яе прынцыпы ў 90-м.
Святы ГА "БРПА" - гэта сімвал адзінства пакаленняў арганізацыі пераемнасці многіх пакаленняў піянераў, дружбы і таварыства дзіцячых арганізацый СНД.
Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае наступныя святы:
19 траўня - Дзень піянерскага сяброўства.
У гэты дзень у 1922 году II Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні досведу працы першых піянерскіх атрадаў па сваёй краіне.
Віртуальная экспазіцыя «ПІЯНЕРЫЯ. 100 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ»
24 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча.
У гэты дзень у 1922 г. адбыўся першы збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.
13 верасня - Дзень БРПА.
У гэты дзень у 1990 годзе X Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб'екта Міжнароднага саюза дзіцячых арганізацый Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый (СВА-ФДА).
Святы адзначаюць піянерскія дружыны, раённыя, абласныя парады ГА "БРПА", ЦС ГА "БРПА" зборамі, злётамі, шэсцямі, лінейкамі, сустрэчамі з ветэранамі піянерскага руху.
Традыцыі ГА «БРПА» - гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і датычнасці сяброў арганізацыі да жыцця сваёй краіны.
Традыцыйныя для БРПА святы краіны:
- 15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі;
- 9 мая - Дзень Перамогі;
- 1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей;
- 3 ліпеня - Дзень Незалежнасці.
Піянерскія дружыны адзначаюць гэтыя даты самастойна выбіраючы формы святкавання.
Нараўне з гэтым, дружыны, раённыя, абласныя арганізацыі ГА «БРПА» усталёўваюць свае традыцыі і памятныя дні, звязаныя з гісторыяй і (або) зместам іх дзейнасці.