Гісторыя і традыцыі - Дивинская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
Беларусь Библиотечная

Гісторыя і традыцыі

Да 1939 года ў с. Дзівін была сямігадовая школа. У Дзівінскую сямігадовую школу хадзілі вучні з 11 вёсак і хутароў. Навучанне вялося на польскай мове.

У 1939 годзе пасля вызвалення Заходняй Беларусі і нашага сяла, была адкрыта руская школа. У 1940г. быў адкрыты новы будынак сямігадовай школы. У будынку размяшчалася дзве школы з выкладаннем на рускай і беларускай мовах і яўрэйскі клас. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак школы згарэў. У 1942г. немцы арганізавалі навучанне на ўкраінскай мове.

Пасля вайны Дзівін быў раённым цэнтрам. Сямігадовая школа размяшчалася ў асобных прыстасаваных дамах. У пасляваенны 1946 сёмы клас скончыла 7 хлопчыкаў. Сямігадовая школа была расце. Восьмы адкрыўся ў 1950 годзе.

У 1951 годзе была пабудавана новая двухпавярховая драўляная школа на перакрыжаванні вуліц Леніна і Савецкая з пячным ацяпленнем.

У 1952 годзе быў першы выпуск Дзівінскай сярэдняй школы, сярэднюю адукацыю атрымалі 9 навучэнцаў.

01.09.1977г. - трохпавярховая школа на вуліцы Спартыўнай, якая дзейнічае і зараз. Першым дырэктарам школы стаў Марчук Аляксей Фёдаравіч. Пасля яго школу ўзначаліў з 01.09.1999г. - Шмель Леанід Аляксандравіч. Цяпер ДУА «Дзівіская СШ» узначальвае Пікула Віктар Пятровіч.

У школе 36 навучальных кабінетаў, камп'ютарны клас, майстэрня, спартыўная і актавая зала, бібліятэка, сталовая, вучэбна-доследны ўчастак.

Аблічча школы змяняецца. Праводзіцца штогадовы рамонт калідораў і класаў. Школа жыве і працягвае сваю дзейнасьць. Нас ведаюць, кахаюць і паважаюць.

Школа верная шматгадовым традыцыям. Навучэнцы школы бяруць удзел у аглядах-конкурсах ЮІД, раённых і абласных творчых конкурсах, штогадовых спартакіядах навучэнцаў.

2000 год - у школе створаны гісторыка-этнаграфічны музей "Спадчына". Ініцыятарамі стварэння музея былі Валынец Наталля Іванаўна і Люльковіч Галіна Уладзіміраўна, першым кіраўніком музея "Спадына" стала Валынец Наталля Іванаўна.

У школе распрацавана і прынята школьная сімволіка (герб, флаг, гімн).

Штогод у першую суботу лютага Дзівінская сярэдняя школа сардэчна сустракае сваіх выпускнікоў.

Відэаматэрыялы

  • История Дивина и Дивинской школы