Архив новостей - Дивинская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Беларусь Библиотечная

Архив новостей

25.02.2020

Дзень роднай мовы ў Дзівінскай школе

21 лютага ў Дзівінскай сярэдняй школе адзначалі Свята роднай мовы. З самага ранку дзеці, апранутыя ў традыцыйныя беларускія строі, сустракалі ўсіх і прасілі далучыцца да акцыі “Гаворым па-беларуску”. Настаўнікаў запрасілі прыняць удзел у Вялікай беларускай дыктоўцы, а старшакласнікі прынялі ўдзел у экспрэс-віктарыне, асабліва спадабалася дзецям, што яны выкарыстоўвалі свае тэлефоны для расчытвання QR-кодаў.

Для малодшых школьнікаў у музеі быў праведзены базар галаваломак, на якім вучні змаглі выпрабаваць свае сілы ў веданні прадметаў побыту мінуўшыны. Уменне дэкламаваць вершы беларускіх аўтараў было ацэнена на Літаратурным нон-стопе. Для таго, каб дзеці адпачывалі і далучаліся да нацыянальнай музычнай спадчыны, былі праведзены танцавальныя перапынкі. Свята роднай мовы было адзначана весела, голасна і цікава!

09.05.2024

День Победы!

Читать далее »