Кіраўнік музея: Гелямент Лілія Анатольеўна
Профіль музея: комплексны
Музей адкрыты ў 2000 годзе на падставе загаду № 103 ад 06.10.2000г. Заснавальнікам музея была Валынец Наталля Іванаўна, значную працу па ўпарадкаванні фондаў музея правяла Люльковіч Галіна Уладзіміраўна.
З 2019 года музеем кіравала Гацук Ганна Сяргееўна. У 2019 годзе сіламі педагогаў і рабочых у музеі быў зроблены рамонт, пафарбаваны сцены, пашыты шторы для зацямнення, зроблены новыя палічкі для экспанатаў, стойкі для народных касцюмаў і лапцей, грошы розных гадоў змешчаны ў прыгожыя рамкі.
З 2022 года кіраўніком музея з'яўляецца Гелямент Лілія Анатольеўна.
Музей размешчаны ў асобным ізаляваным памяшканні на першым паверсе школы на знешнім баку будынка. Мае пяць закрытых шчыльнымі шторамі цёмна-сіняга колеру вокан. Дзверы музея закрываюцца на ключ, у непрацоўны час музей знаходзіцца пад аховай вартаўніка, тэмпературны рэжым у пакоі музея + 18 ̊, таксама ёсць пажарны апавяшчальнік. Агульная плошча музея складае 43 м. кв.
Музей мае дзве экспазіцыі: этнаграфічную і гістарычную.
Гістарычная экспазіцыя музея ўключае наступныя раздзелы:
– «Нішто не забыта, ніхто не забыты» (гісторыя вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны).
– «Назад у СССР» (экспанаты побыту савецкага перыяду);
– «Мае землякі – мой гонар» (звесткі з гісторыі вёскі, кароткія біяграфіі вядомых землякоў).
– Карціны С.І. Драмука
- "Усё, што прайшло, мінулае..."
- "Генацыд беларускага народу"
Этнаграфічная экспазіцыя “Беларуская хатка” адлюстроўвае матэрыяльнае і духоўнае жыццё дзівінцаў і ўключае такія раздзелы:
– “Народная вопратка і прылады ткацтва”;
– «Гліняныя вырабы»;
– «Прылады працы і побыту».
Музей налічвае 374 прадметаў асноўнага фонду і 51 навукова-дапаможнага фонду. Да самых каштоўных экспанатаў музея адносяцца: Люстрацыйны акт ад 1929 г., План Кобрынскага ўезду 1869 г., грашовы знак 1898 г.
У музеі вядуцца кнігі ўліку музейных прадметаў (кнігі ўліку прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў), на новыя музейныя прадметы складаюцца акты прыёму і перадачы, якія завяраюцца дырэктарам школы і рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў прыёму і перадачы музейных прадметаў.
Экспазіцыя музея ўвесь час папаўняецца новымі экспанатамі. Улік наведвальнікаў ажыццяўляецца ў кнізе ўліку наведвальнікаў, таксама ёсць кніга водгукаў.
Музей праводзіць сваю работу згодна з планам работы, зацверджаным дырэктарам школы. Кіруе работай музея Савет музея ў складзе 8 чалавек. Пры музеі актыўна працуе група юных экскурсаводаў і навукова-даследчая групы, гурток “Вытокі”.
Для правядзення экскурсій у школьным музеі падрыхтаваны экскурсаводы, якія расказваюць наведвальнікам пра гісторыю сяла, вядомых землякоў, трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай выйны, прадметы побыту і прылады працы дзівінцаў.
Музей мае вялікі адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял для выхаванцаў дзіцячых садкоў, навучэнцаў і дарослых. Мэта работы музея – выхаванне любові да роднага краю, роднай мовы праз вывучэнне традыцый і звычаяў нашых продкаў, знаёмства з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі-землякамі.
Матэрыялы школьнага музея выкарыстоўваецца настаўнікамі і вучнямі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе падчас правядзення ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
У рабоце музея шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, што дазваляе актывізаваць даследчую і пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Прымяняюцца аўдыёвізуальныя і камп’ютарныя сродкі, мультымедыйныя прэзентацыі.