Як раней жылі людзі? Як працавалі, вялі хатнюю гаспадарку, якія прылады працы выкарыстоўвалі, як адзначалі святы?
Аб усім гэтым можна даведацца, убачыўшы этнаграфічную экспазіцыю нашага музея. А вучаніцы чацвертага класа цікава і прыгожа на беларускай мове раскажуць наведавальнікам музея пра нашу культурную спадчыну.
На гэтым тыдні ў нас былі і дарослыя і дзеці. Дзякуй за экскурсію, дзяўчынкі!